Парафія сьвятога Язэпа > Казаньні і гаміліі > Кім для мяне ёсьць Бог?
Кім для мяне ёсьць Бог?19.11.2008. |
|
Лк. 13, 10-17 Часам, калі рэдка маліцца і заглядаць у сваё сэрца, вера ў Бога незаўважна можа ператварыцца ў рэлігійнасьць, а з сьведкаў жывога Бога, мы можам ператварыцца ў звычайных маралістаў і ідэолагаў. Дарагія браты і сёстры! У сёньняшнім Евангельлі Ісус Хрыстос аздараўляе адну бедную жанчыну, якая ўжо васемнаццаць гадоў цярпела ад цяжкай хваробы. Але ў начальніка сынагогі, як не дзіўна, добры ўчынак Хрыста выклікае не здзіўленьне ці радасьць, але, наадварот, абурэньне. Настаўнік Закону Божага не задаволены парушэньнем суботы – дня, у які не дазвалялася нічога рабіць. Ён зьвяртаецца да людзей, крытыкуючы Ісуса: “Ёсьць шэсьць дзён, у якія можна рабіць: у тыя і прыходзьце ацаляцца, а ня ў дзень суботні” (Лк. 13, 14б). Ведаючы ўсе нормы і прыпісы Закону, начальнік сынагогі так і не пабачыў яго сутнасьці – самого Бога. Пад заслонай умоўнасьцяў ён не пабачыў іншых людзей, сваіх братоў і сёстраў, на якіх указваў Закон. Напэўна, у вачах гэтага настаўнікаь Бог выглядаў як хтосьці далёкі ад людзей, далёкі ад болю і цярпенняў, якія яны нясуць. Хтосьці, каму можна служыць толькі ў страху і па строга выпрацаванай схеме абряднасьці і сухіх прыпісаў. А можа Бог для яго стаўся проста рэлігіяй?!! А як ёсьць у маім жыцьці? Дарагія браты і сёстры! Я прапаную вам адказаць на пытаньне: кім асабіста для мяне ёсьць Бог? Можа, жывы і любячы Бог даўно ўжо зьнік з майго сэрдца? Можа, для мяне Ён ператварыўся толькі ў цудоўную ідэю дабра і міру, звод дагматычных правілаў ці, проста, у пабожную звычку? Можа, праз сваю веру я ўжо даўно перастаў бачыць іншага чалавека?!! Вярнуцца назад |