Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Хіратанія новага біскупа Епархіі св. Яна XXIII ў Сафіі - Уладыкі Петка Валава

Хіратанія новага біскупа Епархіі св. Яна XXIII ў Сафіі - Уладыкі Петка Валава


7.07.2024.

Хіратанія новага біскупа Епархіі св. Яна XXIII ў Сафіі - Уладыкі Петка ВалаваУ суботу 6 ліпеня 2024 г. у Сафіі, біскупскую хіратанію (біскупскія свячанні) атрымаў новы ардынарый Балгарскай Каталіцкай Царквы візантыйскага абраду Ўладыка Петко Валаў (прызначаны 8 красавіка 2024 г.). Хіратанія прайшла ў кон-катэдральным храме св. Яна ХХІІІ.  

 

Галоўным свяціцелям быў уладыка Хрысто Пройкаў (былы біскуп епархіі), саслужылі яму ўладыка Страхіл Каваленаў з Нікопальскай дыяцэзіі лацінскага абраду (у Балгарыі) і ўладыка Імануіл Нін – апостальскі экзарх католікаў візантыйскага абраду ў Афінах. 

 

Прысутнічалі шматлікія біскупы візантыйскага і лацінскага абраду, асабліва з рэгіёну паўднёва-ўсходняй Еўропы.  

 

Новаму ардынарыю Балгарскай Каталіцкай Царквы Уладыку Петко віншавальны ліст даслаў з Мінска архімандрыт Сяргей (Гаек) – апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі.

 

*****

 

Уладыка Петко Валаў (балг. Петко Вълов) нарадзіўся 8 студзеня 1966 г.  ў Сафіі. Падрыхтоўку да святарства праходзіў у Рыме – у Папскай Грэцкай калегіі: філасофію вывучаў на Папскім універсітэце “Urbaniana”, тэалогію на  на Папскім універсітэце “Gregoriana”, ступень магістра маральнай тэалогіі атрымаў у Папскай акадэміі “Alfonsianum”.

 

Святарскія свячанні атрымаў 11 кастрычніка 1997 г. 

 

Уладыка Петко з 2008 года дэлегат Каталіцкай Царквы ў Нацыянальнай радзе канфесій у Балгарыі; з 2009 г. канцлер епархіі; з 2020 г. сакратар Балгарскай міжабрадовай канферэнцыі каталіцкіх біскупаў.


Вярнуцца назад