Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Сакратару Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі нададзены тытул Капелана Яго Святасці
Сакратару Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі нададзены тытул Капелана Яго Святасці20.05.2024. |
20 мая Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь афіцыйна паведаміла, што Сакратару згаданай нунцыятуры ксяндзу Кшыштафу Сэроку Папа Францішак надаў ганаровы тытул Капелана Яго Святасці, пры звароце — Монсінёр. Паведамленне Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Святы Айцец Папа Францішак надаў ксяндзу Кшыштафу Сэроку, Сакратару Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь, ганаровы тытул Капелана Яго Святасці.
Монсіньёр Кшыштаф Сэрока з’яўляецца выпускніком Папскай дыпламатычнай акадэміі і знаходзіцца на дыпламатычнай службе Святога Пасаду з 2020 года.
У ліпені 2020 года Монсіньёр Кшыштаф Сэрока распачаў сваё служэнне ў Апостальскай Нунцыятуры ва Угандзе, а 1 ліпеня 2023 года быў прызначаны Сакратаром Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі.
Мінск, 20 мая 2024 г.
Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |