Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Ягонай духовай Бацькаўшчынай была Беларусь

Ягонай духовай Бацькаўшчынай была Беларусь


16.11.2008.
Ягонай духовай Бацькаўшчынай была Беларусь
У суботу 15 лістапада 2008 г. у 19:00 гадз. у менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены адбылося пахаваньне праху Гая Пікарда, вядомага даследчыка гісторыі беларускай духоўнай музыкі і беларусіста.

Сьвятую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у саслужэньні Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея Гаека, пробашча касьцёла – кс. Дэкана Уладыслава Завальнюка ды сьвятароў лацінскага і візантыйскага абрадаў.

Ягонай духовай Бацькаўшчынай была Беларусь
Пасьля сьв. Імшы разьвітальнае слова сказаў а. Сяргей Стасевіч з Беларускай Місіі ў Лёндане.
Ён нагадаў, што Гай Пікарда быў сапраўдным грамадзянінам Эўропы, нарадзіўся ў Францыі, жыў у Англіі. Але Ягонай духовай Бацькаўшчынай была Беларусь.

Ягонай духовай Бацькаўшчынай была Беларусь
З пяцідзесятых гадоў ХХ ст., на заахвочваньне кіраўніка Беларускай Місіі ў Англіі Біскупа Чэслава Сіповіча, ён заняўся і захапіўся беларускай музыкай і культурай. Прыняў нават беларускае прозвішча Піхура. Ягоным запаветам было быць пахаваным у адным з менскіх храмаў. “Хай сьняцца Табе сны аб Беларусі, дарагі Гай” - сказаў на канец разьвітальнага слова а. Сяргей Стасевіч.

Ягонай духовай Бацькаўшчынай была Беларусь
Па малітве ў лацінскім і візантыйскім абрадзе капсула з прахам Гая Пікарды была закладзена у зьнешнюю сьцену “Чырвонага касьцёла”.

”Мы выканалі запавет нашага брата сьвятой памяці Гая і пахавалі ягоны прах у сталіцы Беларусі горадзе Менску. Але пахаваныя тут ягоныя астанкі гэта запавет для ўсіх нас, каб любіць і шанаваць нашую беларускаю духоўную спадчыну так, як яе любіў і шанаваў ён. Хай каштоўная спадчына беларускай духоўнай песьні жыве ў нашых сэрцах і гучыць у нашых вуснах” – сказаў Архімандрыт Сяргей напрыканцы пахавальнай службы, на заканчэньне якой усе засьпявалі гімн “Магутны Божа” так блізкі сэрцу сьвятой памяці Гая.

Вярнуцца назад