Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа Францішак павіншаваў вернікаў усходняй традыцыі з Пасхай

Папа Францішак павіншаваў вернікаў усходняй традыцыі з Пасхай


6.05.2024.
Папа Францішак павіншаваў вернікаў усходняй традыцыі з ПасхайВелікодныя віншаванні праваслаўным і каталіцкім вернікам, якія карыстаюцца юліянскім календаром, Францішак выказаў 5 мая 2024 года пасля малітвы Regina Caeli на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.

 

“Скіроўваю мае шчырыя віншаванні братам і сёстрам Праваслаўных Цэркваў і некаторых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, якія сёння, згодна з юліянскім календаром, святкуюць Святую Пасху. Няхай Уваскрослы Пан напоўніць радасцю і мірам усе супольнасці і суцешыць тыя, якія перажываюць выпрабаванні”, - сказаў Святы Айцец.

 

Аляксандр Панчанка - Vatican News


Вярнуцца назад