Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > «З Богам для Беларусі». У Мінску праходзіць выстава, прысвечаная выдатным каталіцкім святарам першай паловы ХХ стагоддзя
«З Богам для Беларусі». У Мінску праходзіць выстава, прысвечаная выдатным каталіцкім святарам першай паловы ХХ стагоддзя5.04.2024. |
|
На пачатку да сабраных звярнуўся ксёндз Аляксандр Шамрыцкі, духоўны апякун сацыяльнага центру. Вітаючы прысутных, асаблівым чынам ён прывітаў старшыню Канферэнцыі Біскупаў на Беларусі біскупа Алега Буткевіча, арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча і Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека.
Дзеля таго каб, выстава прынесла шматлікі духоўны плён і прычынілася да пашырэння ведаў аб нашай спадчыны, адкрыццё распачалося благаслаўленнем, якое разам з прысутнымі іерархамі Касцёла ўдзяліў біскуп Буткевіч.
«Усемагутны вечны Божа, просім Цябе, спашлі ласкава сваё благаслаўленне на гэтае месца, месца сведчання тых людзей, якія ў сваім жыцці вызнавалі веру ў Цябе і дзеля гэтай веры прысвяцілі сваё жыццё.Учыні, каб тыя, хто будзе наведваць гэтую выставу і ўглядацца ў прыклад святога жыцця святароў, адчувалі іх заступніцтва і адкрывалі для сябе веліч і прыгажосць хрысціянскай веры, якая нараджае такіх вялікіх людзей для Божага Валадарства», — сказаў іерарх.
Звяртаючыся да прысутных пасля благаслаўлення, біскуп заўважыў, што сведчанне, якое дае гэтае выстава, кажа таксама аб тым, наколькі людзі цанілі прысутнасць святароў сярод іх: магчымасць быць штонедзелі ў касцёле.
Узгадваючы сваё ўласнае дзяцінства, іерарх адзначыў наколькі вялікая была духоўнасць і моц тых святароў, якія ў тых вельмі складаных умовах змаглі проста збіраць гэтых людзей, цэлебрававаць Эўхарыстыю, весці душпастырства. «Гледзячы на фотаздымкі з тых часоў, можна здзівіцца прысутным натоўпам, дзецям да Першай Камуніі, нават нягледзячы на ўсе пазнейшыя пераследы у сувязі з гэтым», — сказаў быіскуп Буткевіч.
Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |