Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Патрыярх Варфаламей настойвае на адзінай даце Пасхі для ўсіх хрысціян
Патрыярх Варфаламей настойвае на адзінай даце Пасхі для ўсіх хрысціян3.04.2024. |
|
У гэтым годзе праваслаўныя святкуюць Вялікдзень 5 мая. У наступным годзе святкаванні Вялікадня ва Усходніх і Заходняй Цэрквах прыпадае на адзін дзень — 20 красавіка. Патрыярх падкрэсліў, што шчыра спадзяецца і моліцца, каб гэтае сумеснае святкаванне ў наступным годзе было не выпадковай разавай падзеяй, а пачатковай іскрай для далейшых старанняў па аб'яднанні даты Вялікадня.
У 2025 г. цэрквы таксама будуць адзначаць 1700-годдзе Нікейскага сабору. Першы Нікейскі Усяленскі Сабор меў вырашальнае значэнне для ўсяго хрысціянства, якое ў той час яшчэ не было падзелена.
Розныя даты Вялікадня на Усходзе і Захадзе абумоўлены рознымі спосабамі яго вылічэння. Напрыклад, некаторыя Усходнія Цэрквы вызначаюць дату Вялікадня паводле юліянскага календара і іншым спосабам, чым заходнія Цэрквы, якія правялі грыгарыянскую рэформу календара ў XVI стагоддзі. У крайнім выпадку даты Вялікадня могуць мець розніцу да пяці тыдняў. Такі выпадак мае месца ў 2024 годзе.
Паводле тэлеграм-канала "Грэка-каталікі Беларусі" Вярнуцца назад |