Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Адышоў у вечнасьць верны прыяцель БГКЦ - біскуп Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Кір Сафрон (Дмытэрка)
Адышоў у вечнасьць верны прыяцель БГКЦ - біскуп Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Кір Сафрон (Дмытэрка)8.11.2008. |
![]() З моманту адраджэньня першых грэка-каталіцкіх парафіяў у Беларусі Ўладыка Сафрон (Дмытэрка) аказваў ім шматбаковую пастырскую падтрымку. Ён ў 1991 г. прызначыў першым Дэканам БГКЦ а. Яна Матусевіча а таксама рукапаклаў на дыякана а. Андрэя Абламейку ды на сьвятара а. Казіміра Ляховіча. ![]() Сьвятарскія свячаньні ён атрымаў 14 траўня 1942 г. у Празе (Чэхія) з рук Уладыкі Мікалая Дудаша. На працягу 1944–1954 гг. знаходзіўся пад арыштам за “антысавецкую дзейнасьць” як вязень падпольнай Царквы. Пасьля вызваленьня вёў падпольнае пастырскае служэньне ў Івана-Франкоўску, Каламыі, Даліне, Ярэмчы ды ў іншых месцах Львоўскай і Тэрнопальскай абласьцей. 30 лістапада 1968 г. атрымаў біскупскую хіратонію (з рук Уладыкі Івана Слезюка) і быў прызначаны біскупам-каад’ютарам Івана-Франкоўскай япархіі. 1973–1975 гг. арыштаваны ў другі раз і адпраўлены на прымусовыя працы на Луганшчыну (Украіна). Пасьля адраджэньня УГКЦ у 1991–1997 гг. быў біскупам-ардынарыем Івана-Франкоўскай япархіі. Сьвяты Айцец Ян Павал ІІ 22 сьнежня 1997 г. прыняў прашэньне Кір Сафрона (Дмытэркі) і дазволіў яму перайсьці на пенсію. Пахаваньне Ўладыкі Сафрона (Дмытэркі) адбылося ў Івана-Франкоўску ў пятніцу 7 лістапада 2008 г. Чын пахаваньня ўзначаліў Першаярарх УГКЦ Яго Блаславенства Любамір (Гузар) ў саслужэньні Апостальскага Нунцыя ва Ўкраіне Архібіскупа Івана Юркавіча ды біскупаў і сьвятароў УГКЦ. Цела Кір Сафрона (Дмытэркі) пахавана ў крыпце кафедральнага сабору Ўваскрасеньня Хрыстовага ў Івана-Франкоўску. Вярнуцца назад |