Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Новы сакратар Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству
Новы сакратар Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству23.02.2024. |
|
Флавіа Пачэ нарадзіўся ў 1977 годзе ў горадзе Монца на поўначы Італіі. У 2002 годзе атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне. Займаўся моладзевым душпастырствам у Аб’ятэграса, выкладаў рэлігію ў дзяржаўнай школе, быў капеланам мясцовага хоспіса.
У 2010 годзе атрымаў дыплом па ісламістыцы ў Папскім інстытуце арабскіх і ісламскіх даследаванняў у Рыме, прымаў удзел у ініцыятывах, звязаных з адносінам з ісламам, якія праводзіла Міланская архідыяцэзія.
У 2011 годзе стаў асабістым сакратаром тагачаснага прэфекта Кангрэгацыі па справах Усходніх Цэркваў, кардынала Леанарда Сандры, а ў 2020 годзе – падсакратаром гэтай ватыканскай дыкастэрыі.
Аляксандр Панчанка - Vatican News Вярнуцца назад |