Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Ватыкане ўшануюць памяць копцкіх мучанікаў

У Ватыкане ўшануюць памяць копцкіх мучанікаў


13.02.2024.
У Ватыкане ўшануюць памяць копцкіх мучанікаў15 лютага 2024 года Ватыкане пройдзе экуменічная малітва ў памяць пра копцкіх мучанікаў, забітых тэрарыстамі групоўкі Ісламская дзяржава на ўзбярэжжы Лівіі.

 

У 2023 годзе Францішак уключыў іх у Рымскі мартыролог. У бліжэйшы чацвер яны будуць упершыню ўспамінацца ў літургіі Каталіцкага Касцёла. Гэта будзе дзявятая гадавіна іх смерці.

 

Экуменічная малітва ў ватыканскай базіліцы святога Пятра адбудзецца па ініцыятыве Дыкастэрыі па спрыянні хрысціянскаму адзінтву. Яе ўзначаліць прэфект ведамства, кардынал Курт Кох.

 

Затым у Ватыканскай фільматэцы пройдзе паказ фільму The 21: The Power of Faith – 21: Моц веры. Ён быў зняты ў родных мясцінах мучанікаў пад патранатам Тавадраса ІІ, Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы.

 

У снежні 2014 года і студзені 2015 года джыхадзісты з групоўкі Ісламская дзяржава выкралі 21 чалавека, якія прыбылі ў Лівію ў пошуку працы. Сярод якіх былі 20 егіпецкіх коптаў і адзін хрысціян з Ганы. Іх прымушалі адмовіцца ад хрысціянства і перайсці ў іслам. Паколькі вернікі адмовіліся, іх жорстка забілі на ўзбярэжжы недалёка ад Трыпалі. Відэа з рытуальнай экзекуцыі змясцілі ў інтэрнэце.

 

Аляксандр Панчанка - Vatican News


Вярнуцца назад