Парафія сьвятога Язэпа > --- > Папа Францішак абвясціў аб пачатку Года малітвы перад Юбілеем
Папа Францішак абвясціў аб пачатку Года малітвы перад Юбілеем22.01.2024. |
|
Францішак нагадаў, што бліжэйшыя месяцы будуць папярэднічаць урачыстаму адкрыццю Святых дзвярэй, якім у Касцёле распачнецца Юбілей. “Прашу вас умацаваць малітву, каб падрыхтавацца добра перажыць гэту падзею ласкі і спазнаць сілу надзеі ў Богу. Таму сёння мы распачынаем Год малітвы: гэта значыць год, прысвечаны таму, каб нанова адкрыць вялікую каштоўнасць і абсалютную неабходнасць малітвы: малітвы ў асабістым жыцці, у жыцці Касцёла, малітвы ў свеце”, - сказаў Папа, дадаючы, што ў правядзенні ініцыятывы дапамогуць матэрыялы, падрыхтаваныя ватыканскай Дыкастэрыяй па евангелізацыі.
Аляксандр Панчанка - Vatican News Вярнуцца назад |