Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Мінск: католікі і праваслаўныя разам калядавалі ў Місіі Добрага Самараніна

Мінск: католікі і праваслаўныя разам калядавалі ў Місіі Добрага Самараніна


22.01.2024.

Мінск: католікі і праваслаўныя разам калядавалі ў Місіі Добрага Самараніна17 студзеня ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры Місіі Добрага Самараніна ў Мінску адбылося незвычайнае калядаванне: каталіцкія і праваслаўныя вернікі сустрэліся і разам спявалі калядкі.


Як паведамляе сайт Місіі Samaranin.by, гасцямі Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра сталі ўдзельнікі праваслаўнага хору з размешчанага непадалёк сталічнага прыхода святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі. У выкананні царкоўнага калектыва прагучалі калядкі розных краін свету.

 

Напрыканцы сустрэчы сабраныя мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца паміж сабою і пагутарыць пры кубку гарбаты.

 

Паводле: Samaranin.by / Фота: Samaranin.by


Вярнуцца назад