Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 46-я Еўрапейская сустрэча моладзі, арганізаваная Супольнасцю Тэзэ, праходзіць у Любляне
46-я Еўрапейская сустрэча моладзі, арганізаваная Супольнасцю Тэзэ, праходзіць у Любляне28.12.2023. |
|
У малітоўнай сустрэчы прыме ўдзел моладзь з усёй Еўропы - у тым ліку з Беларусі. Удзельнікаў сустрэчы прымуць жыхары горада і бліжэйшых населеных пунктаў. Яны таксама размесцяцца ў парафіяльных, школьных або спартыўных залах.
Сталіца Славеніі выбрана невыпадкова. Як сказаў брат Алоіс, прыёр супольнасці Тэзэ, адна з прычын у тым, што Славенія знаходзіцца на скрыжаванні дарог паміж поўначчу і поўднем, усходам і захадам Еўропы. Гэтая краіна спалучае ў сабе адкрытасць і традыцыі, таксама важная вялікая традыцыя гасціннасці. Браты з Тэзэ наведваюць гэтую краіну з 1960-х гадоў. Вярнуцца назад |