Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Мітрапаліт Юзаф Станеўскі наведаў Грэка-каталіцкую парафію Праведнага Язэпа ў Мінску

Мітрапаліт Юзаф Станеўскі наведаў Грэка-каталіцкую парафію Праведнага Язэпа ў Мінску


27.12.2023.

Мітрапаліт Юзаф Станеўскі наведаў Грэка-каталіцкую парафію Праведнага Язэпа ў Мінску26 снежня 2023 г.  Высокадастойны Архібіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі,  удзельнічаў у парафіяльным свяце Грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску. Ён узначаліў Боскую Літургію і прамовіў святочнае казанне.

 
Увечары (у гэты працоўны дзень) на супольную малітву ў Душпастырскім цэнтры св. Язэпа сабраліся прадстаўнікі грэка-каталіцкіх парафій Мінска. У Літургіі вернікі ўшанавалі Багародзіцу (Сабор Найсвяцейшай Багародзіцы) ды Праведнага Язэпа.


У святочным казанні Мітрапаліт Юзаф звярнуў увагу, што Праведны Язэп быў абаронцам Святой Сям’і: 


"Ён ахоўваў Марыю і Езуса ва ўсіх абставінах жыцця, спрыяючы здзяйсненню Божых планаў. Клопат святога Язэпа аб Святой Сям’і выявіўся ў тым, што ён усё сваё жыццё прысвяціў справе збаўлення. Ён з трывогай чакаў нараджэння Езуса, а потым з любоўю Яго прыняў. Ён выканаў першы рэлігійны абавязак у адносінах да Дзіцяці. Па загадзе Божым ён стаў абаронцам сваёй сям'і ў эміграцыі. А потым – калі Бог прызначыў яму час вяртання – ён паслухмяна вярнуўся ў Назарэт і назіраў за духоўным сталеннем Езуса, які пад яго апекай «узрастаў у мудрасці, у гадах і ў ласцы ў Бога і ў людзей»  (пар. Лк 2, 52).

 

«О шчаслівы святы Язэп! Табе было дадзена, што Ты бачыў Бога, Якога многія прагнулі бачыць і не бачылі, пачуць, але не чулі — не толькі бачыў і слухаў, але насіў, цалаваў, туліў, адзяваў і ахоўваў», — усклікае ў сваім разважанні св. Бернард.

 

І далей Мітрапаліт падкрэсліў: "Сваімі паводзінамі Язэп вучыць сучасных бацькоў, што яны нясуць не толькі абавязак забяспечваць матэрыяльны дабрабыт свайго дзіцяці, але перш за ўсё нясуць адказнасць за яго выхаванне. Бацькі не павінны ўскладаць выхаванне дзіцяці на плечы настаўнікаў і выхавацеляў. Задача школы не замена бацькоў. Бо гэта менавіта бацькі павінны знаёміць сваіх дзяцей з абавязкамі і выхоўваць іх да вернасці Божаму Закону. Гэта бацькі павінны навучыць дзіця законам, якія кіруюць светам і сумленнем. 

 

Сённяшняму грамадству патрэбныя айцы, якія выконваюць свае абавязкі ў сям’і па прыкладзе св. Язэпа. Сёння патрэбны тата, які з усёй адвагай і рашучасцю - з дапамогай ласкі Божай - будзе абараняць сваю сем'ю ад усялякай знешняй і ўнутранай пагрозы".

 

Пасля Боскай Літургіі мела месца Братэрская агапа за святочным сталом; вернікі мелі магчымасць выказаць сваю ўдзячныя Мітрапаліту за святочны візіт.

Візіт Мітрапаліта меў месца напрыканцы 2023 года, у якім грэка-католікі ўзгадвалі 1160 год Місіі святых Кірылы і Мятода да Славянаў (863-2023). Таму Мітрапаліту Юзафу была перададзена як дар ікона святых Апосталаў Славянаў.

 

Мітрапаліт Юзаф Станеўскі наведаў Грэка-каталіцкую парафію Праведнага Язэпа ў МінскуМітрапаліт Юзаф Станеўскі наведаў Грэка-каталіцкую парафію Праведнага Язэпа ў МінскуМітрапаліт Юзаф Станеўскі наведаў Грэка-каталіцкую парафію Праведнага Язэпа ў МінскуМітрапаліт Юзаф Станеўскі наведаў Грэка-каталіцкую парафію Праведнага Язэпа ў Мінску

 

Фота: Віктар Ведзень


Вярнуцца назад