Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Канстанцінопаль: візіт дэлегацыі Святога Пасада

Канстанцінопаль: візіт дэлегацыі Святога Пасада


30.11.2023.
Канстанцінопаль: візіт дэлегацыі Святога ПасадаДэлегацыя Святога Пасада знаходзіцца ў гэтыя дні з візітам на Фанары, у рэзідэнцыі Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея І.

 

У рамках абмену дэлегацыямі на святы святых апекуноў, 29 чэрвеня ў Рыме на ўрачыстасць святых Пятра і Паўла і 30 лістапада ў Стамбуле на ўрачыстасць святога Андрэя, кардынал Курт Кох зноў узначальвае дэлегацыю Святога Пасада на сёлетняе свята Канстанцінопальскага Патрыярхату.

 

Прэфекта Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству суправаджаюць біскуп Браян Фарэл, сакратар гэтай ватыканскай установы, ксёндз Андрэа Палміеры, яе падсакратар, а таксама арцыбіскуп Марэк Салчынскі, апостальскі нунцый у Турцыі і Азербайджане.

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News


Вярнуцца назад