Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > АДЫШОЎ У ВЕЧНАСЦЬ УЛАДЫКА ДЫМІТРЫОС САЛАХАС

АДЫШОЎ У ВЕЧНАСЦЬ УЛАДЫКА ДЫМІТРЫОС САЛАХАС


17.10.2023.

АДЫШОЎ У ВЕЧНАСЦЬ УЛАДЫКА ДЫМІТРЫОС САЛАХАССвятой памяці Ўладыка Дымітрыос, тытулярны біскуп Грацыянопалі, былы Апостальскі экзарх католікаў візантыйскага абраду ў Грэцыі, спачыў ў Госпадзе ў Афінах 16 кастрычніка 2023, ва ўзросце 84 гадоў.

 

Ён нарадзіўся ў Афінах 7 чэрвеня 1939 г. і стаў прэзбітарам 9 лютага 1964 г. Быў прызначаны Апостальскім экзархам для католікаў візантыйскага абраду ў Грэцыі 23 красавіка 2008 г., біскупскую хіратанію атрымаў 24 мая. Выйшаў на пенсію 2 лютага 2016 г.

 

Выдатны кананіст, ён быў кансультантам розных дыкастэрый Рымскай курыі і выкладаў у Папскіх універсітэтах і інстытутах у Рыме. Аўтар шматлікіх кніг і навуковых артыкулаў, ён таксама быў сябрам Міжнароднай змешанай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкай Царквой і Праваслаўнай Царквой. Экзарх Дымітрыос аказаў гасціннасць беларускаму іераманаху Лявонцію (Тумоўскаму) MSU, які пэўны перыяд адказваў за душпастырства каталіцкіх мігрантаў у Грэцыі.

 

Пахаванне новаспачылага Ўладыкі Дымітрыоса адбудзецца ў Афінах 20 кастрычніка 2023.

 

"Уладыка Дымітрыос быў асаблівай асобай, вялікім вучоным і руплівым святаром. У 1980-я гады ён быў у Рыме маім настаўнікам новагрэцкай  мовы;  у 1990-я — кансультантам па кананічных пытаннях нашай Апостальскай Візітатуры; у 2000-х гадах дапамагаў беларускім семінарыстам у Грэцкай калегіі ў Рыме. Ён быў адным з першых, хто павіншаваў нас са стварэннем Апостальскай Адміністратуры для грэка-католікаў у Беларусі (30 сакавіка 2023 г.). Дзякуй Госпаду за жыццё Уладыкі Дымітрыоса!"

(архім. Сяргей)

 

+Вечная памяць! - Αιωνία η μνήμη!


Вярнуцца назад