Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа Францішак сустрэўся з апостальскім нунцыем у Беларусі

Папа Францішак сустрэўся з апостальскім нунцыем у Беларусі


9.09.2023.
Папа Францішак сустрэўся з апостальскім нунцыем у БеларусіЗала Друку Святога Пасада паведаміла аб сустрэчы Святога Айца Францішка з арцыбіскупам Антэ Ёзічам, апостальскім нунцыем у Беларусі.

 

Аб змесце размовы падчас аўдыенцыі, якая прайшла 8 верасня 2023 года раніцай у ватыканскім Апостальскім палацы, не паведамляецца.

 

Антэ Ёзіч з’яўляецца прадстаўніком папы Францішка ў Беларусі з 21 мая 2020 года. Ён стаў другім харвацкім іерархам на пасадзе апостальскага нунцыя ў Беларусі. З 15 верасня 2004 года па 15 ліпеня 2011 года дыпламатычнае прадстаўніцтва Святога Пасада ў краіне ўзначальваў арцыбіскуп Марцін Відавіч, які, як і цяперашні нунцый, належыць да духавенства Сплітска-Макарскай архідыяцэзіі.

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News


Вярнуцца назад