Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ДНІ МАЛІТВЫ ЗА ГОРАД МІНСК - 2023
ДНІ МАЛІТВЫ ЗА ГОРАД МІНСК - 20238.09.2023. |
|
У мінскіх грэка-каталіцкіх супольнасцях “вяночак малітвы” пачаўся ўжо ў сераду – 6 верасня 2023 (на Літургіі ў парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі).
8 верасня - пятніца: Боская Літургія свята Раства Багародзіцы у храме Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе д. 6) - у 18:30.
10 верасня - нядзеля, Боская Літургія з малітвай за горад Мінск: гадз. 10:00 – парафія Праведнага Язэпа (вул. Арджанікіде, 6) гадз. 10:00 – парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны, 7) гадз. 12:00 – парафія Святога Духа (зав. Снежны, 7) гадз. 15:00 – парафія св. Міколы Цудатворцы (вул. Арджанікіде, 6)
Росквіт шматканфесійнага горада Мінска - духоўны, культурны і матэрыяльны – даручаем малітоўнаму Заступніцтву Багародзіцы, Якую Мінск ушаноўвае на свяім гербе.
+++
У гэтыя дні ўзгадваем 1067 год, калі Мінск уваходзіў у склад Полацкага княства, як адзін з яго найбуйнейшых гарадоў. У пачатку XII ст. наш горад стаў сталіцай удзельнага княства і ператварыўся ў буйны гандлёва-рамесніцкі цэнтр – цэнтр сустрэчы культур і духоўных традыцый.
У гэтыя святочныя дні беларускія грэка-католікі ў малітве ўзгадваюць усіх жыхароў шматканфесійнага горада Мінска, што на працягу стагоддзяў стваралі яго багатую духоўную, культурную ды матэрыяльную спадчыну.
«Дзякуем Богу, што ў Незалежнай Беларусі можам у старажытным горадзе Мінску несці духоўнае ды сацыяльнае служэнне нашым суграмадзянам». Вярнуцца назад |