Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 25 год адыходу ў вечнасць протапрэзбітара Яна Матусевіча

25 год адыходу ў вечнасць протапрэзбітара Яна Матусевіча


3.09.2023.

25 год адыходу ў вечнасць протапрэзбітара Яна Матусевіча2 верасня 1998 г. памёр а. Ян Матусевіч, з 1990 г. ён быў пробашчам першай грэка-каталіцкай парафіі ў Мінску - парафіі Праведнага Язэпа. З 1993 г.быў першым дэканам Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. 

 

У гадах 1979-1990, калі немагчыма было праводзіць публічна душпастырскую працу ў грэка-каталіцкім абрадзе, а. Ян быў пробашчам рыма-каталіцкай парафіі ў Барунах, пры даўнім базыльянскім храме. 

 

Дэкан БГКЦ а. Ян Матусевіч заўчасна памёр 2 верасня 1998 г. пасля цяжкае хваробы, урачыста адсвяткаваўшы перад гэтым свой 50-гадовы юбілей і 25-годдзе святарскага служэння. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску. 

 

У Мінскіх грэка-каталіцкіх парафіях вернікі маліліся за супакой душы а. Яна 1, 2 і 3 верасня 2023 г.  

 

У нядзелю, 3 верасня 2023 г. была адслужаная Паніхіда на адноўленай магіле а. Яна.

 

+ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!+

 

25 год адыходу ў вечнасць протапрэзбітара Яна Матусевіча25 год адыходу ў вечнасць протапрэзбітара Яна Матусевіча25 год адыходу ў вечнасць протапрэзбітара Яна Матусевіча


Вярнуцца назад