Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Свята Перамянення
Свята Перамянення5.08.2023. |
|
Звычай бласлаўляць у царкве першыя плады ўжо прыпісваюць Апостальскія правілы з канца III ст. Апостальскія пастановы (IV ст.) утрымліваюць малітву на асвячэнне пладоў. Памесны Сінод у Карфагене з 318 г. у 46 правіле дае прадпісанні аб пладах, якія прыносілі ў царкву. Шосты Сусветны сабор 691 г. згадвае блаславенне пладоў вінаграда і пшаніцы.
У Грэцыі ў жніўні спеюць вінаград і пшаніца. Таму быў звычай, паводле якога на свята Перамянення Гасподняга благаслаўлялі ў царкве вінаград і каласы пшаніцы. У нас вінаград замянілі яблыкамі і іншымі пладамі. Вярнуцца назад |