Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > НА ШЛЯХУ ДА РОСІЦКІХ МУЧАНІКАЎ - дзень 2-гі
НА ШЛЯХУ ДА РОСІЦКІХ МУЧАНІКАЎ - дзень 2-гі27.07.2023. |
|
Пажадаў Усемагутны Бог зрабіць вас, верныя сыны Сьвятой Царквы Паўсюднай, апекунамі нашага краю беларускага, празь які прайшоў ваш жыцьцёвы і пакутніцкі шлях да Нябеснага Валадарства. Таму мы, дзеці гэтай зямлі, захапляючыся прыкладам веры вашай непахіснай і ахвярнага пастырскага служэньня, за ласку гэтую Богу падзяку прыносячы, радасна ўсклікаем: Радуйцеся, Божыя пасланцы міласэрнасьці; Радуйцеся, адважныя сьведкі Хрыста; Радуйцеся, нязгасныя сьветачы веры; Радуйцеся, мужныя ваяры нябеснага сьвятла; Радуйцеся, непераможныя рыцары любові; Радуйцеся, верныя сыны Маці-Царквы; Радуйцеся, шчырыя выканаўцы Божай волі; Радуйцеся, годныя пераймальнікі апосталаў; Радуйцеся, сьвятыя апекуны нашай зямлі; Радуйцеся, духоўныя дарадцы нашага жыцьця; Радуйцеся, нястомныя хадайнікі Божыя; Радуйцеся, добрыя заступнікі душаў людскіх; Радуйцеся, Антоні і Юры, блаславёныя пакутнікі з Росіцы!
Вярнуцца назад |