Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Імша апоўначы ў Будславе. Фотарэпартаж
Імша апоўначы ў Будславе. Фотарэпартаж2.07.2023. |
|
Пад бой курантаў на вежы будслаўскай святыні апоўначы на палявым алтары распачалася ўрачыстая цэлебрацыя святой Імшы, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Разам з ім Эўхарыстыю, на якой сабраліся тысячы вернікаў з розных мясцін Беларусі і з-за мяжы, а таксама духоўна далучыліся з дапамогай прамой трансляцыі на партале Catholic.by, цэлебравалі Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Алег Буткевіч, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, Генеральныя вікарыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупы Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі, найстарэйшы каталіцкі іерарх у нашай краіне біскуп Казімір Велікаселец з Пінскай дыяцэзіі, Апостальскі адміністратар для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, а таксама больш за 80 святароў з усіх дыяцэзій Беларусі.
Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з начной Імшы ў Будславе Міколы Новікава.
Фота: Мікола Новікаў / Catholic.by Вярнуцца назад |