Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Айцы Царквы пра апосталаў Пятра і Паўла
Айцы Царквы пра апосталаў Пятра і Паўла29.06.2023. |
|
Больш пропаведзяў у іх гонар мае святы Ян Залатавусны. "Рым мае двое светлых вачэй, - кажа ён, - гэта целы тых святых апосталаў. Не так яснае неба, калі сонца разлівае свае прамяні, як светлы горад рымлян, які асвятляе ўсе канцы сусвету тымі двума светачамі".
Святы Амброзій у дзень Пятра і Паўла вучыць: "Гэты дзень, браты, усім нам і ўсяму свету добра вядомы, таму што сёння памяць святых Пятра і Паўла, іх свята не можа схавацца ні ў адной частцы свету". Святы Аўгустын у адной са сваіх гамілій у іх гонар кажа: "Хоць па паданні ведаем, што яны не загінулі ў адзін час, усё ж такі памяць абодвух святкуем у адзін дзень, таму што апостал Павел на адзін год пазней загінуў у той жа дзень, у які Пётр з вузаў цела пераставіўся ў свет анёлаў". Вярнуцца назад |