Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Спісы найбольш шанаваных на нашых землях цудадзейных абразоў Маці Божай прадставяць у Рыме
Спісы найбольш шанаваных на нашых землях цудадзейных абразоў Маці Божай прадставяць у Рыме26.06.2023. |
|
Копіі Марыйных ікон, створаныя мастачкай з Маладзечна Ядзвігай Сянько, суправаджае духоўны кіраўнік перэгрынацыі ксёндз Станіслаў Станеўскі CSsR.
У Італіі збор ікон дапоўніцца спісам цудадзейнага абраза Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Ён стане 16-й кананічнай выявай Найсвяцейшай Панны Марыі, якая разам з іншымі надалей будзе перэгрынаваць па святынях Беларусі і замежжа.
У сераду спісы абразоў з Беларусі будуць выстаўлены на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане падчас агульнай аўдыенцыі Папы Францішка.
З нагоды 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай і 410-годдзя яго з’яўлення ў Будславе ад імя Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага і беларускіх вернікаў Папу Францішкку будзе перададзена ў падарунак выява Апякункі Беларусі.
Арцыпастыр падпісаў абраз і благаславіў удзельнікаў перэгрынацыі ў добры шлях.
Вечны горад, сусветная сталіца хрысціянства, стане 73-м пунктам перэгрынацыі найбольш шанаваных на нашых землях цудадзейных абразоў Маці Божай.
Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |