Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Брэсце Апостальскі Нунцый Архібіскуп Антэ Ёзіч наведаў храм грэка-католікаў
У Брэсце Апостальскі Нунцый Архібіскуп Антэ Ёзіч наведаў храм грэка-католікаў29.05.2023. |
|
Перад св. Імшой вернікі брэсцкай грэка-каталіцкай парафіі святых Братоў Апосталаў Пятра і Андрэя і пілігрымы адспявалі Акафіст да Багародзіцы перад Яе цудадзейнай Іконай. Цудадзейны абраз Маці Божай Брэсцкай стаў першым у сучаснай гісторыі Касцёла на Беларусі Марыйным абразом, каранаваным папскімі каронамі - у 1996 г.
Святую Імшу ўзначаліў Архібіскуп Антэ Ёзіч у саслужэнні Біскупа Пінскага Антонія Дзям'янкі і Апостальскага Адміністратара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея (Гаека), разам з святарамі двух абрадаў.
Перад выездам з Брэста Архібіскуп Антэ наведаў храм брэсцкай грэка-каталіцкай парафіі, дзе сустрэўся з прадстаўнікамі парафіі на кароткай малітве ды ўдзеліў пастырскае блаславенне ўсім парафіянам. "На многія леты, Высокадастойны Уладыка!"
***
МАЛІТВА ДА МАЦІ БОЖАЙ БЕРАСЬЦЕЙСКАЙ
Маці Божая Берасьцейская, Валадарка выратаваньня, поўная ласкі і міласэрнасьці, Маці пакінутых, Суцяшальніца расчараваных, дарога для тых, што блукаюць, успамога тых, хто патрабуе апекі, Маці Нястомнай Дапамогі, будзь ласкава пасьпяшыць на дапамогу нам. Спашлі Духа Божай ласкі ў нашыя нячулыя сэрцы. Зьнішчы бязвер’е і сумненьні ў нашых сем’ях, пакажы любоў і радасьць жыцьця з Богам. Маці Божая Берасьцейская, заступіся за нас. Амін.
Вярнуцца назад |