Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа Францішак сустрэўся з Мітрапалітам Антоніем

Папа Францішак сустрэўся з Мітрапалітам Антоніем


3.05.2023.
Папа Францішак сустрэўся з Мітрапалітам АнтоніемУ Ватыкане з рабочым візітам знаходзіцца Мітрапаліт Валакаламскі Антоній. Прадстаўнік Рускай Праваслаўнай Царквы праводзіць шэраг сустрэч у дыкастэрыях Святога Пасада.

 

3 мая 2023 года старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў прысутнічаў на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, пасля якой меў кароткую размову са Святым Айцом.

 

Напярэдадні госць з Масквы сустрэўся ў Рыме з прэфектам Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроці. Прадстаўнік Рускай Праваслаўнай Царквы павіншаваў ватыканскага іерарха з прызначэннем на высокую пасаду, узгадаўшы яго шматгадовае служэнне ў якасці дыпламата Святога Пасада ў Закаўказзі, Беларусі і Украіне. Суразмоўцы абмеркавалі шырокае кола пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, а таксама абмяняліся памятнымі падарункамі.

 

Марыя Валодзіна – Vatican News


Вярнуцца назад