Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Святы Айцец Францішак сустрэўся ў Будапешце з Мітрапалітам Іларыёнам

Святы Айцец Францішак сустрэўся ў Будапешце з Мітрапалітам Іларыёнам


1.05.2023.
Святы Айцец Францішак сустрэўся ў Будапешце з Мітрапалітам ІларыёнамСвятога Айца адведаў Мітрапаліт Будапешцкі і Венгерскі Іларыён, які на працягу 13 гадоў быў старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.

 

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала, што сустрэча, якая адбылася ў сардэчнай атмасферы, працягвалася каля дваццаці хвілін. Яна прайшла ў нунцыятуры ў Будапешце, дзе Пантыфік спыніўся на час свайго візіту ў сталіцу Венгрыі.

 

Пра магчымасць гэтай сустрэчы казаў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду Матэа Бруні падчас прэзентацыі Апостальскага падарожжа Папы ў Венгрыю. 

 

Аляксандр Панчанка – Vatican News


Вярнуцца назад