Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 28 КРАСАВІКА - літургічны ўспамін св. Кірылы Тураўскага

28 КРАСАВІКА - літургічны ўспамін св. Кірылы Тураўскага


28.04.2023.

28 КРАСАВІКА - літургічны ўспамін св. Кірылы ТураўскагаКірыла Тураўскі займае выключнае месца ў беларускай гісторыі. Манах-аскет, ахвярны пастыр, таленавіты пісменнік і прапаведнік, “другі Залатавусны”, як называлі Кірылу за красамоўства, стаўся адным з найбольш вядомых усходне-славянскіх духоўных дзеячаў ХІІ стагоддзя. 

 

Паводле а. Аляксандра Надсана, Кірыла Тураўскі быў выдатным, хоць і не вельмі арыгінальным багасловам у часы, калі багаслоўская думка ў нашай краіне рабіла толькі першыя нясмелыя крокі. Той самы даследчык называе яго найбольш значным з усіх ранніх беларускіх пісьменнікаў і першым вядомым беларускім паэтам. 

 

Вялікая колькасць рукапісных твораў сведчыць пра папулярнасць святога Кірылы не толькі сярод беларусаў, але ва ўсім славянскім свеце ад Ноўгарада да Сербіі і Баўгарыі.                      

 

Больш поўная інфармацыя ў артыкуле а. Андрэя Крата.

 

28.04.2023 Святочная Літургія ў МІНСКУ, у храме Душпастырскага цэнтра Прав. Язэпа, у 18:30.


Вярнуцца назад