Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Біскуп Алег Буткевіч ад імя ККББ віншуе архімандрыта Сяргей Гаека і беларускіх грэка-католікаў з заснаваннем Апостальскай адміністратуры
Біскуп Алег Буткевіч ад імя ККББ віншуе архімандрыта Сяргей Гаека і беларускіх грэка-католікаў з заснаваннем Апостальскай адміністратуры31.03.2023. |
|
Найдастойнейшы Ойча Архімандрыт! З вялікай радасцю мы прынялі вестку аб заснаванні Святым Айцом Францішкам Апостальскай адміністратуры для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі і прызначэнні Вашай Высокапрападобнасі Апостальскім адміністратарам згаданай царкоўнай структуры.
Ад імя беларускага каталіцкага епіскапату, а таксама ад імя ўсіх вернікаў лацінскага абраду дазвольце павіншаваць Вас і ўсіх вернікаў візантыйскага абраду з гэтай гістарычнай падзеяй.
З 1943 года, пасля 80-гадовага перапынку, католікі ўсходняга абраду маюць сваю структуру і свайго ўласнага пастыра.
Дазвольце пажадаць Вам у пастырскім служэнні ў якасці Апостальскага адміністратара, патрэбных дароў Святога Духа і апекі Божай Маці.
Аксіос і многія гады, глыбокапаважаны айцец Сяргей!
З малітвай, ✠Алег Буткевіч Віцебск, 30 сакавіка 2023 г.
Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |