Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > МОЛІМСЯ ЗА ЗДАРОЎЕ ПАПЫ ФРАНЦІШКА

МОЛІМСЯ ЗА ЗДАРОЎЕ ПАПЫ ФРАНЦІШКА


30.03.2023.

МОЛІМСЯ ЗА ЗДАРОЎЕ ПАПЫ ФРАНЦІШКАПапа Рымскі Францішак знаходзіцца ў бальніцы "Джэмелі" ў Рыме ў сувязі з планавай праверкай стану здароўя, паведамляе Vatican News са спасылкай на кіраўніка прэс-службы Святога Пасаду Матэа Бруні.

 

"Святы Айцец адправіўся ў бальніцу "Джэмелі" для некаторых раней запланаваных аглядаў", – сказаў Бруні.

 

У сераду раніцай (29.03.2023) Папа прысутнічаў на ўсеагульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, зазначаецца ў паведамленні.

 

Пазней у Ватыкане ўдакладнілі, што ў Пантыфіка дыягнаставалі рэспіраторную інфекцыю. Каранавірус урачы выключылі, але некалькі дзён Францішак прабудзе ў стацыянары.


Вярнуцца назад