Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > “Адчыніце шырока дзьверы Хрысту!”

“Адчыніце шырока дзьверы Хрысту!”


18.10.2008.
“Адчыніце шырока дзьверы Хрысту!”
Апостальскі Нунцый узначаліў у Менску малітву з нагоды 30-х угодкаў абраньня Папы Яна Паўла ІІ

“Адчыніце шырока дзьверы Хрысту!”
Урачыстую сьв. Імшу з нагоды 30-х угодкаў абраньня кардынала Караля Вайтылы на пасад Сьвятога Пятра, увечары 16 кастрычніка 2008 г., у касьцёле сьвятых Сымона і Алены ў Менску, узначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі Высокадастойны Ўладыка Архібіскуп Марцін Відавіч. Яму саслужылі Апостальскі Візітатар БГКЦ ў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек), Протапрэьбітар Андрэй Абламейка і менскія грэка-каталіцкія сьвятары а. Пахом Кавалёў і а. Яўген Усошын ды а. Алесь Шаўцоў з Полацку і а. Андрэй Буйніч з Ліды, а таксама менскія сьвятары лацінскага абраду - а. Дэкан Пётр Бялевіч OMI. і кс. Дэкан Уладзіслаў Завальнюк – гаспадар касьцёла.

“Адчыніце шырока дзьверы Хрысту!”
Прысутнічаў таксама Пасол Рэспублікі Польшча ў Менску спадар Генрык Ліцьвін разам з дыпламатычным персаналам.

“Адчыніце шырока дзьверы Хрысту!”
Казаньне прамовіў Сакратар Апостальскай Нунцыятуры манс. Крыспін Дубель. Узгадаў ён, між іншым, гістарычнае значэньне словаў, якімі новаабраны Папа Ян Павал ІІ разпачаў свой пантыфікат: “Ня бойцеся! Адчыніце шырока дзьверы Хрысту!”

“Адчыніце шырока дзьверы Хрысту!”
Вернікі абодвух абрадаў супольна дзякавалі Госпаду за першасьвятарскае служэньне Слугі Божага Папы Яна Паўла ІІ і маліліся за Яго кананізацыю.

Пасьля сьв. Імшы некалькі хораў прадставілі музычную праграму для ўшанаваньня памяці Папы Яна Паўла ІІ-га.

а. Яўген Усошын

Вярнуцца назад