Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Парафіяльны фэст ва ўрачыстасць святога Юзафа ў Маладзечне адзначылі з удзелам біскупа Касабуцкага

Парафіяльны фэст ва ўрачыстасць святога Юзафа ў Маладзечне адзначылі з удзелам біскупа Касабуцкага


22.03.2023.

Парафіяльны фэст ва ўрачыстасць святога Юзафа ў Маладзечне адзначылі з удзелам біскупа Касабуцкага20 сакавіка ў парафіі святога Юзафа ў Маладзечне (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адзначылі адпустовую ўрачыстасць.


З гэтай нагоды ўвечары ў парафіяльнай святыні адбылася ўрачыстая святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

 

Вернікі парафіі на чале са сваім шматгадовым пробашчам і будаўніком першага ў пасляваенны час касцёла ў Маладзечне ксяндзом прэлата канонікам Эдмундам Даўгіловічам-Навіцкім шчыра прывіталі іерарха, які паходзіць з іх супольнасці, а таксама Апостальскага візітатара для беларускіх грэка-католікаў архімандрыта Сяргея Гаека, святароў і гасцей з суседніх парафій.

 

У прамоўленай гаміліі біскуп Касабуцкі звярнуў увагу на асобу нябеснага заступніка роднай парафіі — святога Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі і Апекуна паўсюднага Касцёла, чыё заступніцтва дапамагае вернікам у штодзённых клопатах і справах.

 

На заканчэнне святой Імшы іерарх удзяліў усім прысутным, сярод якіх было нямала дзяцей, моладзі і сем’яў, пастырскае благаслаўленне.

 

Парафіяльны фэст ва ўрачыстасць святога Юзафа ў Маладзечне адзначылі з удзелам біскупа КасабуцкагаПарафіяльны фэст ва ўрачыстасць святога Юзафа ў Маладзечне адзначылі з удзелам біскупа Касабуцкага

 

Паводле Catholic.by


Вярнуцца назад