Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Панамары парафіі Праведнага Язэпа ўшанавалі Блаславёнага Міхала Сапоцьку

Панамары парафіі Праведнага Язэпа ўшанавалі Блаславёнага Міхала Сапоцьку


13.10.2008.
Панамары парафіі Праведнага Язэпа ўшанавалі Блаславёнага Міхала Сапоцьку
У нядзелю 12 кастрычніка 2008 г. панамары (міністранты) менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа зьдзейснілі пілігрымку ў Забрэзьзе (каля Валожына) - родную парафію Блаславёнага Міхала Сапоцькі, якога Беатыфікацыя мела месца ў Беластоку 28 верасьня б.г.

Панамары парафіі Праведнага Язэпа ўшанавалі Блаславёнага Міхала Сапоцьку
Пілігрымку адправіў з Менску пробашч парафіі Праведнага Язэпа, Протапрэьбітар Цэнтральна-Заходняга Дэканата а. Андрэй Абламейка а ўзначаліў духоўнік Алтарнага Брацтва панамароў а. Пахом Кавалёў. Яна была прыўрочана 120-годдзю ад народзінаў Блаславёнага - 1 лістапада 1888 г. ў Юшаўшчыне, на тэрыторыі Забрэзкай рыма-каталіцкай парафіі, пра што нагадвае памятная шыльда на сучасным касьцёле ў Забрэзьзі.

Панамары парафіі Праведнага Язэпа ўшанавалі Блаславёнага Міхала Сапоцьку
Вельмі цёпла прыняў пілігрымаў пробашч рыма-каталіцкай парафіі ў Забрэзьзі кс. д-р. Генрык Акалатовіч разам з забрэзкімі парафіянамі, асабліва мясцовай моладдзю. Грэка-каталіцкія панамары прывязьлі з сабой Ікону Ісуса Хрыста Чалавкалюбца (Ісуса Хрыста Міласэрнага), якую для грэка-каталіцкай парафіі ў Маладэчне асьвяціў Дзяржсакратар Сьвятой Сталіцы кардынал Тарчызіо Бэртонэ.

Панамары парафіі Праведнага Язэпа ўшанавалі Блаславёнага Міхала Сапоцьку
Перад Іконай Хрыста Чалавекалюбца быў адсьпяваны Акафіст Імю Ісусаваму (які напісаны Францішкам Скарынай) а душпастыр грэка-каталіцкай парафіі ў Маладэчне а. Яўген Усошын падарыў касьцёлу ў Забрэзьзі копію іконы Блаславёнага Міхала Сапоцькі.

Панамары парафіі Праведнага Язэпа ўшанавалі Блаславёнага Міхала Сапоцьку
Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Архімандрыт Сяргей (Гаек), які таксама суправаджаў пілігрымаў, узгадаў словы, якія ў рамках Беатыфікацыі ў Беластоку, сказаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, што «беатыфікацыя кс. Міхала Сапоцькі — гэта таксама радасьць і для беларускіх католікаў. Гэты сьвяты чалавек пакінуў свае сьляды ў Беларусі, Літве і Польшчы, таму яго можна назваць Апекуном трох народаў — беларускага, літоўскага і польскага. Гэта вельмі важна з пункту гледжаньня еўрапейскай інтэграцыі, якой трэба прысьвячаць не толькі палітычны і эканамічны прагматызм, але таксама духоўныя каштоўнасьці і супольныя хрысьціянскія карані».

Панамары парафіі Праведнага Язэпа ўшанавалі Блаславёнага Міхала Сапоцьку
Далей Архімандрыт сказаў: «Ашмяны, Таборышкі, Варшава, Вільня, Беласток – Беларусь, Літва, Польшча – гэта асноўныя рэгіёны служэньня Блаславёнага Міхала. Ён нёс там душпастырскае служэньне вернікам розных народаў, традыцыяў, моваў: палякам, беларусам, літоўцам, расейцам. Ён нёс дапамогу і апеку габрэям... Ягонае жыцьцё было абвяшчаньнем ды сьведчаньнем пра бязьмежную Божую Міласэрнасьць».

У канцы Службы Архімандрыт заклікаў усіх прысутных вернікаў да малітвы аб пакліканьнях, каб на Беларускай Зямлі і сёньня маладыя людзі былі гатовымі стаць сьвятымі сьвятарамі, як гэтага прыкладам был Блаславёны Міхал.

Усе удзельнікі сумеснай малітвы атрымалі кніжку “На шляхах Божай Міласэрнасці” – пра Блаславёнага Міхала. Пасьля развітання з парафіяй у Забрэзьзі панамары накіраваліся ў Маладэчна, каб там ў грэка-каталіцкім храме памясьціць Ікону Хрыста Чалавекалюбцы.

Вярнуцца назад