Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > НОВЫ САКРАТАР ДЫКАСТЭРЫІ ДЛЯ ЎСХОДНІХ ЦЭРКВАЎ

НОВЫ САКРАТАР ДЫКАСТЭРЫІ ДЛЯ ЎСХОДНІХ ЦЭРКВАЎ


15.02.2023.

НОВЫ САКРАТАР ДЫКАСТЭРЫІ ДЛЯ ЎСХОДНІХ ЦЭРКВАЎ15 лютага 2023 г. Яго Святасць Папа Францішак прызначыў ліванскага мараніцкага іераманаха з Ордэну Антаніянаў Маранітаў (ОАМ) - а. Мішэля Жалаха новым сакратаром Дыкастэрыі для Ўсходніх Цэркаў. 

 

Да цяперашняга часу ён быў рэктарам каталіцкага Антаніянскага Ўніверсітэта ў г. Баабда ў Ліване.

 

Айцец Мішэль Жалах нарадзіўся 27 жніўня 1966 г. у Баушрыі, склаў манаскія шлюбы ў мараніцкім ордэне антаніянаў 15 жніўня 1983 г. і быў пасвечаны ў святары 21 красавіка 1991 г.  Са снежня 2000 г. па ліпень 2008 г. ён нёс служэнне ў Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркаў. У 2008 г. атрымаў ступень доктара эклезіялогіі ў Папскім Усходнім інстытуце ў Рыме.

 

З 2013 па 2018 год быў Генеральным сакратаром Блізкаўсходняй Рады Цэркваў і членам Камісіі па экуменічных адносінах Асамблеі Каталіцкіх Патрыярхаў і Біскупаў у Ліване. Як дацэнт Антаніянскага Ўніверсітэта ў Баабдзе ён стаў яго рэктарам у 2017 годзе.


Вярнуцца назад