Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа ў Нядзелю Божага Слова: патрэбна наватарскае прапаведаванне
Папа ў Нядзелю Божага Слова: патрэбна наватарскае прапаведаванне24.01.2023. |
22 студзеня 2023 года Францішак прамовіў гамілію падчас Імшы ў Нядзелю Божага Слова. Яна прайшла ў ватыканскай базыліцы з удзелам тысяч вернікаў.
Святы Айцец падкрэсліў, што Божае Слова заклікае да навяртання, мы ўсе знаходзімся пад яго ўладай. Яно фарміруе нас, навяртае і патрабуе ад нас з’яднанасці ў адзіным Касцёле Хрыста. Пантыфік заахвоціў вернікаў задумацца, якія аспекты іх жыцця патрабуюць змены і навяртання?
Францішак нагадаў, што Божае Слова стварае прапаведнікаў. Бо мы пакліканы быць лаўцамі людзей. Наша місія заключаецца ў тым, каб шукаць “згубленых, прыгнечаных і знявераных, каб прынесці ім не саміх сябе, але суцяшэнне Слова, наватарскае абвяшчэнне Бога, якое перамяняе жыццё, радасць ад усведамлення таго, што Ён – Айцец, што Ён звяртаецца да кожнага”. Напрыканцы сваёй гаміліі Папа падзякаваў усім, хто ўдзельнічае ў прапаведаванні Божага Слова і ставіць яго ў цэнтр жыцця Божага народа.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News Вярнуцца назад |