Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > "AD MULTOS ANNOS PROSPEROS"
"AD MULTOS ANNOS PROSPEROS"15.12.2022. |
|
Узгадайма Яго і ягонае служэнне ў нашых малітвах.
У МІНСКУ: 16 снежня 2022 г. (Пятніца) - у 18:30 гадз., у грэка-каталіцкім Цэнтры святога Язэпа (вул. Арджанікідзе д. 6) - Боская Літургія за Папу Францішка ды ягонае служэнне ў Паўсюднай Царкве.
***
Яго Святасць ФРАНЦІШАК, Папа Рымскі; да абрання на Пасад св. Пятра — Хорхе Марыа Бергольё — 266-ы папа рымскі. Абраны 13 сакавіка 2013 года. Першы ў гісторыі папа з Новага Свету і першы за больш за 1200 гадоў папа не з Еўропы. Першы папа-езуіт. Першы папа-манах з часоў Рыгора XVI, (які быў з ордэна камальдулаў). *Дата і месца нараджэння: 17 снежня 1936 г. Флорэс, Буэнас-Айрэс, Аргенціна. "AD MULTOS ANNOS PROSPEROS" - "НА МНОГІЯ і ШЧАСНЫЯ ЛЕТЫ"! Вярнуцца назад |