Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > НА ШЛЯХУ ДА РАСТВА ХРЫСТОВАГА 2022

НА ШЛЯХУ ДА РАСТВА ХРЫСТОВАГА 2022


28.11.2022.

НА ШЛЯХУ ДА РАСТВА ХРЫСТОВАГА 2022Хрыстос не толькі адзін раз прыйшоў у свет у чалавечым целе, але таксама ў кожную гадзіну і момант гатовы прыйсці да нас.

 

Менавіта ў час прыйсця свайго Адзінароднага Сына, у нязмернай любові да нас, грэшнікаў, Бог паслаў Таго, Хто павінен быў вызваліць нас ад насілля ўлады д’ябла, запрасіць і прывесці нас да нябеснай гасціны, паказаць нам праўду, навучыць праведным паводзінам, прышчапіць нам зачаткі дабрадзейнасцяў, шчодра адарыць нас скарбамі Сваёй ласкі і, нарэшце, усынавіў нас і зрабіў спадкаемцамі вечнага жыцця.

 

Прышэсце Хрыста дапамагло не толькі тым, хто жыў у час Збаўцы, але і дагэтуль Яго сіла павінна перадавацца нам, калі праз святую веру і таінствы мы ахвотна прымаем ласку, якую Ён удзяліў нам, і з паслухмянасцю кіруемся ёю ў сваім жыцці.

 

Хрыстос не толькі адзін раз прыйшоў у свет у чалавечым целе, але таксама ў кожную гадзіну і момант гатовы прыйсці да нас зноў, каб духоўна пасяліцца ў нашых душах з паўнатою ласкі, калі мы не будзем ставіць перашкодаў.

 

Св. Караль Барамей


Вярнуцца назад