Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа Францішак сустрэўся з Першаіерархам Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы
Папа Францішак сустрэўся з Першаіерархам Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы8.11.2022. |
|
Як паведаміў сакратарыят Вярхоўнага Архіепіскапа Кіева-Галіцкага, Папа запэўніў у прыхільнасці Святога Пасада міру і заклікаў Украінскую Грэка-Каталіцкаю Царкву быць побач з насельніцтвам.
Вярхоўны Архіепіскап прынёс на аўдыенцыю асколак расійскай міны, якая ў сакавіку 2022 года разбурыла фасад грэка-каталіцкага храму ў Ірпіне. Ён падзяліўся тым, што бачыў на тэрыторыях найбольш пацярпелых ад вайны. “Я распавёў Папу аб служэнні нашых біскупаў, святароў, законнікаў і законніц на акупаваных тэрыторыях. Я патлумачыў, што кожны наш сабор, царква і манастыр сталі цэнтрамі прытулку, прыёму і гуманітарнай дапамогі,” - прызнаўся Першаіерарх.
Паводле: Марыя Валодзіна – Vatican News Вярнуцца назад |