Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > “Малітва - гэта сіла міру”
“Малітва - гэта сіла міру”25.10.2022. |
|
Грэка-католікі Беларусі малітвай суправаджаюць намаганні Папы Францішка дзеля міру.
25 кастрычніка 2022 г., у Рыме завяршаецца духоўная Сустрэча прадстаўнікоў вялікіх рэлігій свету дзеля міру.
У 16:30 (17:30 у Мінску) Яго Святасць Папа Францішак узначаліць у Калізеі Малітву хрысціянаў - у прысутнасці прадстаўнікоў хрысціянскіх Цэркваў і Супольнасцёй.
Прадстаўнікі іншых рэлігій збіраюцца на малітве ў розных месцах Рыму.
У Калізеі а 17:00 гадз. (18:00 ў Мінску) - Фінальная цырымонія - Заключныя прамовы - Прамова Папы Францішка - Хвіліна маўчання ў памяць аб ахвярах вайны - Заклік да міру - Знак міру
Беларускія грэка-католікі далучаюцца ў салідарнай малітве да гэтый духоўнай праграмы – паводле мінскага часу ад 17:30.
Грэка-каталіцкая капліца парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзе, д. 6) у аўторак 25 кастрычніка 2022 г. будзе адкрытая для малітвы з 17:00 да 21:00. Вярнуцца назад |