Гэта парафіяльнае свята грэка-каталіцкай парафіі ў Лідзе. Віншуем вернікаў лідскай парафіі, віншуем святароў, якія акармляюць гэтую парафію: протапрэзбітара Заходняга Дэканата а. Андрэя Крата і а. Віталя Быстрова.
У гэтым годзе грэка-каталіцкая парафія ў Лідзе адзначае парафіяльнае Свята ў нядзелю 18 верасня 2022 г. у 16:00 гадз. З казаннем на Боскай Літургіі запрошаны кс. Віктар Ханько, пробашч парафіі ў Мастах і Мастоўскі дэкан. Парафію ў Лідзе суправаджаем братэрскай малітвай.
+++
Замойскі сінод у 1720 г. прызначыў святкаванне памяці Блаславёнага святамучаніка Язафата (Кунцэвіча) на 16 верасня (паводле юліянскага каляндара, што азначала 26 верасня паводле грэгарыянскага каляндара). Прынята гэтую дату дзеля душпастырскіх мэтаў - лепшага надвор'я для арганізацыі фэстаў.
У царкоўным каляндары БГКЦ 16 верасня адзначаеца успамін шматразовага Перанясення мошчаў святамучаніка Язафата, Архібіскупа Полацкага а 12 лістапада святкуецца дзень мучаніцтва св. Язафата ў Віцебску, у 1623 г.
СВЯТЫ ЯЗАФАТ КУНЦЭВІЧ: СКЛАДАННЕ КУЛЬТУ І ІКАНАГРАФІІ Ў БЕЛАРУСІ.