Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Урачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў пройдуць у Браславе 19–20 жніўня

Урачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў пройдуць у Браславе 19–20 жніўня


16.08.2022.

Урачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў пройдуць у Браславе 19–20 жніўняУрачыстасці ў санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі Маці Божай Валадаркі Азёраў прйдуць сёлета 19–20 жніўня пад дэвізам «Маці супакою, маліся за нас».


Праграма

  • 19 жніўня, пятніца
    • 16.00–18.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў
    • 18.30 — ружанцовая малітва
    • 19.00 — святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі
    • 20.30 — канферэнцыя на тэму «Чаму сям’і важная для Касцёла».  Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB
    • 21.00 — выступленне камернага хору «Salutaris», дырыжор і мастацкі кіраўнік Вольга Янум
    • 22.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-каталіцкай Царквы
    • 22.30 — малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудадзейным абразом (будуць чытацца пададзеныя інтэнцыі)
    • 23.15 — ружанцовая малітва, працэсія са свечкамі і з копіяй абраза Маці Божай па вуліцах горада
  • 20 жніўня, субота
    • 0.00 — святая Імша перад абразом Маці Божай
    • 2.00 — прыватная малітва
    • 6.30 — святая Імша ў надзвычайнай форме лацінскага абраду
    • 8.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
    • 9.00 — аднаўленне сужэнскіх абяцанняў
    • 11.00 — урачыстая святая Імша на палявым алтары-караблі

Арганізацыйныя заўвагі

  • У касцёле будзе магчымасць запісаць інтэнцыі на святыя Імшы, а таксама малітоўныя падзякі і просьбы да Маці Божай.
  • 19 жніўня з 21.00 — магчымасць сустрэчы з Уладзіславам Валаховічам, дырэктарам дабрачыннага Фонду абароны жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы».

Паводле Catholic.by


Вярнуцца назад