Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа Францішак 13-15 верасня 2022 г. наведвае Казахстан

Папа Францішак 13-15 верасня 2022 г. наведвае Казахстан


1.08.2022.

Папа Францішак 13-15 верасня 2022 г. наведвае КазахстанВосенню Францішак плануе адправіцца ў Казахстан, - такую інфармацыю распаўсюдзіла 1 жніўня 2022 года Зала Друку Святога Пасаду.

 

“Прымаючы запрашэнне грамадзянскіх і касцёльных улад, Папа Францішак здзейсніць абвешчанае Апостальскае падарожжа ў Казахстан з 13 па 15 верасня 2022 года, наведваючы горад Нур-Султан з нагоды VII З'езда Лідараў Сусветных і Традыцыйных Рэлігій”, - гаворыцца ў афіцыйнай заяве.

 

Раней аб рашэнні Папы прыняць удзел у мерапрыемстве заяўляла казахстанскае кіраўніцтва.

 

У 1998 годзе Казахстан, як першая краіна Цэнтральнай Азіі, падпісаў Пагадненне аб узаемных адносінах са Святым Пасадам, а ў 2001 годзе краіну наведаў Пантыфік – Ян Павел ІІ.

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News


Вярнуцца назад