Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > На шляху да свята Апосталаў Пятра і Паўла: 26 чэрвеня
На шляху да свята Апосталаў Пятра і Паўла: 26 чэрвеня26.06.2022. |
|
Акафіст святым апосталам Пятру і Паўлу – з «Падарожнай кніжкі» Францішка Скарыны.
ДЗЕНЬ VI (26.06) Кандак 6 (Паўла) Ты, Паўле апостале, годны хвалы, назваў сябе фарысэем з калена Бэніямінавага і шчыра прызнаўся да сваіх ранейшых благіх намераў супраць тых, што ўверылі ў Хрыста. Мы бачылі, як ты перасьледаваў Царкву Божую і разбураў яе, а цяпер яе ўмацоўваеш. І яна, узмоцненая тваімі салодкімі як мёд вучэньнямі, кліча да Бога: Алілуя.
Ікас 6 “Хто нас разлучыць з любоўю Божай: сум, цяжкасьці ці прасьлед”? Ты сказаў гэта і многае іншае, богагалосны прапаведніча, сусьветны апостале Паўле; заклікаючы горача ўсіх, што уверылі ў Хрыста, да Ягонай любові, ты сам дабравольна пацярпеў цяжкасьці дзеля Бога. Таму мы пяём табе радасным голасам: Радуйся, дасканалы рупліўча, што зваўся ў Законе Саўлам; Радуйся, вялікі пакутніча, што ў імя Хрыста Паўлам сябе назваў; Радуйся, ясны сьветач для ўсіх, што сядзяць у цемры няведаньня; Радуйся, вялікае правіла для тых, што тонуць у бездані беззаконьняў; Радуйся ты, што быў радасным вестуном для тых, што ўверылі ў Ісуса Хрыста; Радуйся ты, што падаеш руку дапамогі тым, што гінуць у грахох; Радуйся, дасьведчаны лекару душэўных і цялесных недамаганьняў; Радуйся, умелы пацяшыцелю тых, што ў суме і патрэбе; Радуйцеся, Пятро і Паўле, першапасадныя апосталы, што сееце слова Ісусава; Радуйцеся, два сталы, што даеце нам хлеб жыцьця – цела Хрыстова; Радуйцеся, дванаццаць апосталаў, Богам пасланыя абвяшчаць сьвету збаўленьне; Радуйцеся, дванаццаць караблёў вялікіх, што прывозіце Хрыстовую дабравесьць; Радуйцеся, Пятро і Паўле, два вялікія сьветачы, устаноўленыя Хрыстом для ўсяго сьвету. Вярнуцца назад |