Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Пілігрымка мужчын і чуванне моладзі: чым жыве Касцёл ва Украіне падчас вайны
Пілігрымка мужчын і чуванне моладзі: чым жыве Касцёл ва Украіне падчас вайны30.04.2022. |
|
У бліжэйшы час у краіне продуць два агульнанацыянальныя рэлігійныя мерапрыемствы: Усеўкраінская пілігрымка мужчын і Усеўкраінскае чуванне моладзі.
Першая падзея запланавана на 1 мая, калі ў Касцёле адзначаецца ўспамін святога Юзафа, рамесніка.
У гэты дзень адбудзецца Другая Усеўкраінская пілігрымка мужчын у санктуарый святога Юзафа ў горадзе Гнівань Вінніцкай вобласці.
У праграме нядзельнай урачыстасці ў санктуарыі ў Гнівані — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць прыступіць да споведзі і прыняць адмысловы шкаплер святога Юзафа. Апоўдні тут распачнецца святая Імша з працэсіяй па вуліцах горада і Ружанцовым набажэнствам. Потым удзельнікам будзе прапанавана канферэнцыя пра святога Абранніка Багародзіцы і пра паклікане быць бацькам, які нясе крыж. Мужчыны, якія жывуць верай, дадуць сведчанні пра значэнне Крыжа ў жыцці сям’і.
Гэтае начное чуванне адбудзецца ва украінскім Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Бэрдычаве ў ноч з 6 на 7 мая.
Цудадзейны абраз Маці Божай Бэрдычаўскай — адна з найбольш шанаваных як католікамі, так і праваслаўнымі святынь Падолля і ўсёй Украіны. Ікона была каранавана Папай Бэнэдыктам XIV у 1753 годзе, аднак арыгінал да нашага часу не збярогся. У 1990 годзе была створана копія цудадзейнага абраза, якую ў ліпені 1998 года каранаваў Папа Ян Павел ІІ.
З таго часу бэрдычаўскі санктуарый з’яўляецца галоўным месцам Марыйнага культу для рыма-католікаў Украіны.
Паводле: kmc.media / Catholic.by Вярнуцца назад |