Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы зышоў на пенсію

Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы зышоў на пенсію


26.04.2022.

Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы зышоў на пенсіюМітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы sui iuris (свайго права) Ян Бабяк SJ зышоў на пенсію.

 

Ватыкан, 25 красавіка 2022: Прэс-цэнтр Святога Пасаду абвясціў сёння, што Святы Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіравання грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіепархіяй (Славакія), прадстаўленую архібіскупам-мітрапалітам Янам Бабякам SJ, і прызначыў біскупа Пятра Руснака, браціслаўскага епарха,  Апостальскім Адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіепархіі.

 

Паводле сайта грэка-каталіцкай епархіі Браціславы


Вярнуцца назад