Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > "НА МІЛАСЭРНАСЦЬ ХРЫСТА СПАДЗЯЕМСЯ"

"НА МІЛАСЭРНАСЦЬ ХРЫСТА СПАДЗЯЕМСЯ"


8.04.2022.

"НА МІЛАСЭРНАСЦЬ ХРЫСТА СПАДЗЯЕМСЯ"Духовую, малітоўную падтрымку ўдзельнікаў  Экстрэмальнага Крыжовага шляху (Экстрэмальнай Крыжовай дарогі - ЭКД), што праходзіць у ноч з 8 на 9 красавіка 2022,  арганізуе Грэка-каталіцкая парафія Святога Духа ў Мінску. 

У ноч 8/9 красавіка адна група ЭКД ідзе па маршруце: Удзела (Глыбоцкі раён) – Варапаева (Пастаўскі раён); другая група ЭКД праходзіць па маршруце Віцебск - Шуміліна.


З блаславення Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі архім. Сяргея (які на мінулых днях наведаў Полацк і Удзела), сёння - 8 красавіка 2022 - Боская Літургія ў мінскай Парафіі Святога Духа ў 18:30 (у Чырвоным касцёле - у ніжнім храме) будзе служыцца ў інтэнцыі ўдзельнікаў ЭКД. 


Пасля Літургіі - паводле малітоўнай традыцыі Парафіі Святога Духа - пройдзе Пакланенне св. Крыжу. (Гэта будзе якраз у час, калі ў Віцебску і ва Удзеле будзе служыцца св. Імша).  

 

Протапрэзбітар Андрэй Абламейка, пробашч Парафіі Святога Духа запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да гэтага малітоўнага подзвігу. 

Прапануецца час з 18:30 да 24:00 выкарыстаць на малітву (у любой форме). Прапанова накіроўваецца ўсім людзям добрай волі (у Беларусі ды ў Замежжы).


Вярнуцца назад