Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Малады езуіт склаў «Літанію за Украіну»
Малады езуіт склаў «Літанію за Украіну»8.04.2022. |
|
Кароткую размову з аўтарам гэтай шчымлівай малітвы апублікавала 7 красавіка Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ.
Брат дамінік, глыбока ўзрушаны тым, што адбываецца ва Украіне, прызнаецца, што часам нават не стае сіл, каб усклікаць да Бога. «Аднак я не толькі не хачу, але, хіба што, і не змог бы перажыць тое, што адбываецца, без Яго. Толькі Ён дае надзею і сілы, каб не патануць у роспачы і нянавіці», — кажа брат Дамінік.
«Спрабуючы неяк разабрацца з пачварнай рэчаіснасцю вайны, я пачаў збіраць вобразы і эмоцыі, якія праходзілі ў размовах і раіліся ў галаве, і ператвараць іх у малітву да Бога праз заступніцтва Яго Маці. Так узнікла простая малітва, якую я назваў „Літаніяй за Украіну“»,— кажа малады манах.
Брат Дамінік Дубель SI з’яўляецца выпускніком езуіцкай Акадэміі Ignatianum і Акадэміі музыкі ў Кракаве. Цяпер ён вывучае тэалогію ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце і жыве ў Рыме. Маючы музычную адукацыю, брат Дамінік паклаў словы Літаніі на музыку і разам з сябрамі запісаў кампазіцыю. Тэкст малітвы быў перакладзены на украінскую і англійскую мовы.
«Маю надзею, што наша „Літанія за Украіну“ дапаможа слухачам у кантакце з Богам і прынясе нам усім крыху міру»,— дзеліцца брат Дамінік Дубель.
«Літанія за Украіну» Маці тых, хто спускаецца ў сховішчы, Маці, чыё сэрца разрываецца, О Маці Бога-Чалавека, Каралева супакою, — маліся за нас.
Паводле: КАІ / Catholic.by Вярнуцца назад |