Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ДОБРАЯ НАВІНА НА ДАБРАВЕШЧАННЕ

ДОБРАЯ НАВІНА НА ДАБРАВЕШЧАННЕ


27.03.2022.

ДОБРАЯ НАВІНА НА ДАБРАВЕШЧАННЕ25 сакавіка 2022, ў рамках XXIX Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”. Узнагароду атрымаў калектыў, які працаваў над перавыданнем Евангелля паводле Лукі ў перакладзе пастара Лукаша Дзекуць-Малея.

 

Факсімільнае ўзнаўленне першага перакладу біблейскай кнігі на сучасную беларускую мову выйшла ў 2021 годзе ў выдавецтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Пераклад выканаў у 1926 годзе вядомы грамадскі і рэлігійны дзеяч Лука Дзекуць-Малей. Факсіміле выдадзена ў цвёрдай вокладцы, суправаджаецца ілюстрацыямі, каментарамі і даследаваннямі.

 

Паводле https://www.nlb.by/by/news/nacyjanalnaja-biblijatjeka/bibliyateka-peramozhtsa-konkursu-mastatstva-knigi-/


Вярнуцца назад