Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ПРАЦЯГВАЕЦЦА МАЛІТВА ЗА МІР

ПРАЦЯГВАЕЦЦА МАЛІТВА ЗА МІР


26.03.2022.

ПРАЦЯГВАЕЦЦА МАЛІТВА ЗА МІРГрэка-католікі Беларусі духова далучыліся да малітвы за мір ва Украіне, якую Папа Францішык зачытаў 25 сакавіка 2022 года, падчас пакутнага набажэнства ў базыліцы св. Пятра ў Рыме – у 17:00 гадз.

 

У храме парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску ў гэты вечар праходзілі велікапосныя рэкалекцыі, якія праводзіў а. Ануфры, іераманах Ордэна Айцоў Паўлінаў.

Боскую Літургію свята Дабравешчання – у саслужэнні мінскіх душпастыраў – узначаліў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек).

 

Разумеючы важнасць духовай ініцыятывы Святога Айца, вернікі працягваюць маліцца аб заступніцтве і апецы Найсвяцейшай Багародзіцы - «жывой Крыніцы надзеі».

 

Прымі, о, Маці Божая, нашу малітву.

Ты, Зорка мора, не дазволь нам патануць у буры вайны.

Ты, Каўчэг Новага Запавету, натхні задумы і шляхі прымірэння.

Ты, «Нябесная зямля», вярні Божую згоду ў свет.

Пагасі нянавісць, суціш помсту, навучы прабачэнню.

Вызвалі нас ад вайны, захавай свет ад ядзернай пагрозы.

Каралева Ружанца, абудзі ў нас патрэбу маліцца і любіць.

Каралева чалавечай сям’і, пакажы народам шлях братэрства.

Каралева супакою, прынясі ў свет супакой.

 

Няхай праз Цябе выльецца на Зямлю Божая Міласэрнасць і салодкі рытм супакою зноў будзе пазначаць нашыя дні. Жанчына «так», на якую сышоў Дух Святы, аднаві гармонію паміж намі і Богам. Ты, якая з’яўляешся «жывой крыніцай надзеі», наталі вільгаццю чэрствасць нашага сэрца. Ты саткала чалавецтва Езусу, зрабі нас рамеснікамі адзінства. Ты прайшла нашымі шляхамі, вядзі нас па сцежках супакою. Амін.

 

ПРАЦЯГВАЕЦЦА МАЛІТВА ЗА МІРПРАЦЯГВАЕЦЦА МАЛІТВА ЗА МІРПРАЦЯГВАЕЦЦА МАЛІТВА ЗА МІРПРАЦЯГВАЕЦЦА МАЛІТВА ЗА МІРПРАЦЯГВАЕЦЦА МАЛІТВА ЗА МІР

 

Фота Віктара Ведзеня


Вярнуцца назад