Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Чарговы тэлефонны званок Папы Францішка Прэзідэнту Украіны

Чарговы тэлефонны званок Папы Францішка Прэзідэнту Украіны


22.03.2022.

Чарговы тэлефонны званок Папы Францішка Прэзідэнту УкраіныПасол Украіны пры Святым Пасадзе Андрэй Юраш паведаміў, што Францішак 22 сакавіка 2022 года патэлефанаваў Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму.

 

“Новы бачны жэст падтрымкі з боку папы Францішка. Некалькі хвілін таму Святы Айцец патэлефанаваў Прэзідэнту Зяленскаму”, - напісаў дыпламат у Twitter. Папа сказаў, што “моліцца і робіць усё магчымае, каб скончыць вайну”. Зяленскі адказаў, што Яго Святасць “з'яўляецца самым чаканым госцем ва Украіне”.

 

У сваю чаргу ўкраінскі лідар напісаў у сваім Twitter: “Размаўляў з Пантыфікам. Расказаў Яго Святасці аб складанай гуманітарнай сітуацыі і перакрыцці расійскімі войскамі гуманітарных калідораў. Пасрэдніцкая роля Святога Пасаду ў спыненні чалавечых пакут будзе вітацца. Падзякаваў за малітвы за Украіну і за мір”.

 

Францішак упершыню патэлефанаваў украінскаму прэзідэнту ўвечары 26 лютага 2022 года.

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News


Вярнуцца назад